У Беларусі ўстановіцца халоднае надвор'е
У пачатку траўня ў Мінску / t.me/minsknews_by/
У Беларусі ўстановіцца халоднае надвор'е, паведамляюць сіноптыкі. Тэмпература паветра пачала паніжацца ўжо ў сераду, халаднавата будзе і ў чацвер. Уначы 4 траўня прагназуецца ад 0 да -3 градусаў, удзень — ад +9 да +16. У начныя гадзіны па Гомельскай вобласці магчымыя дажджы.
Чарговы халодны атмасферны фронт пройдзе праз нашу краіну ў пятніцу, 5 траўня. Уначы і раніцай магчымы дождж з мокрым снегам. У начныя гадзіны будзе ад 0 да -3, у дзённыя гадзіны — 6-12 цяпла, а на Гомельшчыне — да +14.
Халаднавата будзе і ў выхадныя дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.