У Беларусі збіраюцца павысіць заробак малодшаму медперсаналу

У Беларусі збіраюцца павысіць заробак малодшаму медперсаналу

У Беларусі з 1 снежня збіраюцца павысіць заробак малодшаму медперсаналу, які працуе ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Пра гэта агенцтву “Мінск-навіны” паведаміў старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя Роберт Часнойць. Паводле яго слоў, прапанову ўраду па зарплаце прафсаюз рыхтуе сумесна з Міністэрствам аховы здароўя.  

На сённяшні дзень, працуючы на адну стаўку, малодшы медперсанал атрымлівае мінімальны заробак — 275 рублёў у месяц. Мяркуецца, што іх зарплата павысіцца на 7%. Часнойць таксама распавёў, што разглядаецца пытанне аб павышэнні заробкаў урачам-пачаткоўцам, якія яшчэ не маюць кваліфікацыйных катэгорый і досведу працы. Пакуль такіх спецыялістаў матэрыяльна падтрымліваюць за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і адміністрацый устаноў аховы здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі