У Беларусі жанчыны жывуць на 12 гадоў даўжэй за мужчын

У Беларусі захоўваецца значная розніца ў працягласці жыцця мужчын і жанчын, якая ў 2007 годзе склала амаль 12 гадоў - у мужчын 64,5 гады, а ў жанчын 76,2 гады. Паводле ацэнкі ААН, натуральнай розніцай прынята лічыць 5 гадоў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Дарэчы, па стане на 1 студзеня 2009 года ў нашай краіне жылі 5 мільёнаў 160 тысяч 100 жанчын, альбо 53,4% ад агульнай колькасці насельніцтва. Атрымліваецца, што на тысячу мужчын у Беларусі прыпадае 1144 жанчыны.

Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае, што адукацыйны ўзровень беларускіх жанчын вышэйшы, чым у мужчын, і такое становішча захоўваецца на працягу доўгага часу. Сярод працуючых жанчын 55% маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, сярод мужчын - толькі 38%.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі