У Беларусі знайшлі новае радовішча нафты

У Беларусі знайшлі новае радовішча нафты

У Беларусі знайшлі новае радовішча нафты. Яно знаходзіцца на тэрыторыі Гомельскай вобласці і атрымала назву Вугальскае, інфармуе прэс-служба прадпрыемства "Беларуснафта".

Адзначаецца, што нафта Вугальскага радовішча адносіцца да катэгорыі цяжкадаступных запасаў. Яна знаходзіцца на вялікай глыбіні — больш за 5200 метраў. Станоўчым фактарам для распрацоўкі стане анамальна высокі пластавы ціск.

Геалагічныя запасы новага радовішча ацэньваюцца ў 1 млн 695 тысяч тон нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі