У Беларусі знік грамадзянін Латвіі — СМІ

Пункт пропуску Грыгараўшчына на мяжы з Латвіяй

Пункт пропуску Грыгараўшчына на мяжы з Латвіяй / Мытны камітэт

У Беларусі знік грамадзяні Латвіі Эмілс Асарс. Магчыма, яго затрымалі, піша Reform.news са спасылкай на знаёмых мужчыны.

Мужчына зранку 11 верасня паехаў у Беларусь на аўтамабілі Chrysler. Ён мусіў адвезці ў Верхнядзвінск знаёмую жанчыну. Асарс планаваў заехаць у Беларусь праз памежны пункт "Патэрніекі — Грыгараўшчына" каля 10:00.

12 верасня сваякам затэлефанавалі з беларускага нумара і сказалі, што Асарса затрымала міліцыя. Звязацца з гэтым нумарам паўторна не атрымалася, афіцыйнага паведамлення ад беларускіх памежнікаў пра затрыманне не паступала. Тэлефон самога Асарса з моманту знікнення застаецца адключаны.

Сваякі мужчыны паінфармавалі латвійскую паліцыю, якая пачала пошукі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі