У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін спецыялізаваны ліцэй МУС
Іспыты ў ліцэі МУС у Мінску, чэрвень 2023-га / litseymvd.by
У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін спецыялізаваны ліцэй МУС. Яго створаць у Магілёве. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС будзе створаны "ў мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў". Да 1 траўня 2024-га Міністэрства ўнутраных спраў мусіць зацвердзіць статут, структуру, колькасць і штатны расклад ліцэя. Прыём правядуць да 1 ліпеня наступнага года і ў верасні ліцэісты пачнуць вучыцца.
Дагэтуль спецыялізаваны ліцэй МУС быў толькі ў сталіцы (існуе з лютага 2016-га). Тэрмін навучання ў ім складае 5 гадоў. Адной з галоўных задач ліцэя называецца "падрыхтоўка да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі МУС".
Пасля масавых пратэстаў 2020-га, падчас рэпрэсій сілавікі ў Беларусі змагаюцца за моладзь — клапоцяцца пра будучыя кадры. Школьнікаў актыўна апрацоўвае прапаганда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.