У Беларусі з'явіўся новы вірус для мабільнікаў
У
Беларусі з'явіўся новы вірус, які пагражае бяспецы мабільных тэлефонаў. Пра гэта
24 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік Упраўлення па раскрыцця
злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі Ігар Чарненка. Вірус
новы – а мэты старыя: фактычна падступная праграма выкрадае грошы з асабістых
рахункаў карыстальнікаў сотавай сувязі.
Па
словах Ігара Чарненкі, вірус пагражае не толькі смартфонам, але і простым трубкам,
якія падтрымліваюць платформу Java. Распаўсюджвальнікі віруса прапаноўваюць
запампаваць яго з сеткі Інтэрнэт, у тым ліку праз бяздротавае злучэнне “Bluetooth”,
абяцаючы "пашырыць магчымасці тэлефона".
Пасля
запампоўкі вірус пачынае рассылаць SMS-паведамленні на платныя нумары.