У Беларускай чыгункі зноў былі праблемы з продажам квіткоў анлайн

У Беларускай чыгункі зноў былі праблемы з продажам квіткоў анлайн

У Беларускай чыгункі зноў былі праблемы з продажам квіткоў анлайн — на сайце і праз мабільны сэрвіс. Выпраўляліся тэхнічныя непаладкі, каб аднавіць працу анлайн-сэрвісаў. Тым, каму патрэбныя квіткі, давялося ісці ў чыгуначныя касы.

Пазней Беларуская чыгунка паведаміла, што ўжо наладзіла працу ўсіх анлайн-сэрвісаў. Квіткі зноў можна набываць на сайце і праз прыкладанне.

У пачатку сакавіка ў Беларускай чыгункі ўжо былі падобныя збоі. Мяркуецца, што прычынай стала атака групоўкі беларускіх хакераў — яны зрабілі яе з салідарнасці з украінскім народам. Тады ў касы стаялі велізарныя чэргі. Чыгунка была вымушана павялічваць іх колькасць. Падобныя праблемы былі і зімой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі