У беларускай удзельніцы конкурсу выканаўцаў «Віцебск-2007» знік голас
У прадстаўніцы Беларусі на Міжнародным конкурсе выканаўцаў «Віцебск-2007» Ганны Благавай узніклі праблемы з голасам. Зараз яна прыпыніла выступленні і рэпетыцыі. Благава праходзіць
інтэнсіўны курс лячэння і адначасова рыхтуецца да здачы сесіі за другі
курс у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры.
Нагадаем, што яшчэ нядаўна Ганна Благава, салістка Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі, мела іншы псеўданім — Аніка, а яе сапраўднае прозвішча — Ганна Тоўсцікава.
Спявачка перакананая, што яе хвароба не зашкодзіць выступу на «Віцебску-2007», які пройдзе ў дні фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».
БЕЛТА