У беларускіх школьнікаў можа з'явіцца падручнік па фізкультуры

У беларускіх школьнікаў у хуткім часе можа з'явіцца падручнік па фізкультуры. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэнні выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Мінску.
Першы віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Алексяенка лічыць, што падручнік патрэбны як вучням, так і педагогам. У ім павінна быць сабраная асноўная інфармацыя як па практычных занятках, так і па гісторыі спорту і алімпійскага руху.

Задача стварэння такога падручніка ўскладзеная на алімпійскі камітэт і грамадскае аб'яднанне "Беларуская алімпійская акадэмія".


Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі