У беларускіх ВНУ зарэгістраваліся для сумоўя каля 200 чалавек
З 5 сакавіка ў беларускіх ВНУ пачалася рэгістрацыя на абавязковыя прафесійна-псіхалагічныя сумоўі. Як паведамілі Еўрарадыё ў прыёмнай камісіі БДУ, на сённяшні момант ужо
зарэгістравалася каля 200 жадаючых прайсці першы і новы для нашай
краіны іспыт:
“5 сакавіка зарэгістравалася 28 чалавек, шостага – 58 і сёння да абеду паспела зарэгістравацца ўжо калі 100 чалавек. Гэта значыць пакуль яшчэ не вельмі шмат”.
На сённяшні дзень пакуль толькі створаны камісіі па рэгістрацыі на гэтыя сумоўі. Аднак прыблізны склад экзаменатараў ужо вядомы.
Прыёмная камісія БДУ: “Камісіі будуць зацверджаны да 15 сакавіка. У іх склад будуць уваходзіць прадстаўнікі факультэтаў, на якія будзе ісці адбор. Будуць прысутнічаць псіхолагі, сацыяльныя педагогі і прадстаўнікі замоўцаў будучых спецыялістаў”.
Пакуль яшчэ не зацверджаны і дакладныя пытанні сумоўя. Дакладна вядома, што будуць праходзіць яны ў вуснай форме. Таксама вядомы прыблізны напрамак пытанняў. Напрыклад, вось што вас чакае, калі Вы вырашыце паступаць на журналістыку.
Прыёмная камісія БДУ: “Вас будуць пытаць пра вашыя матывацыі. Аб тым, як вы ўяўляеце, што такое журналістыка, ваша бачанне гэтай спецыяльнасці, чаму вы выбралі гэтую спецыяльнасць. Псіхолагі змогуць вызначыць вашыя дзелавыя якасці”.
Нагадаем, што абавязковыя псіхалагічныя сумоўі прыдзецца праходзіць абітурыентам, якія вырашылі паступаць на так званыя прэстыжныя спецыяльнасці. Сярод іх: журналістыка, правазнаўства, міжнародныя адносіны і мытная справа.
Аляксандра Чалей, Еўрапейскае радыё для Беларусі