У Берліне адкрываецца 3-і Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША
25 лістапада ў Берліне адкрываецца Трэці Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША "Перспектывы змен у Беларусі і як ім можна спрыяць". Удзельнікі кангрэсу абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і перспектывы краіны ў такіх галінах, як правы чалавека, становішча СМІ, эканамічная сітуацыя і сітуацыя ў сферы культуры, паведамляе БелаПАН.
Прадстаўнікі дыяспары таксама сустрэнуцца з дэпутатамі бундэстага Іллём Зайфертам і Арнольдам Фатцэмам. У кангрэсе прыме ўдзел былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Мінску Ханс-Георг Вік.
Да ўдзелу ў кангрэсе запрошаны беларусы, якія пражываюць у Еўропе і ЗША, актывісты прабеларускіх НДА на Захадзе, прадстаўнікі беларускіх СМІ, аналітычных цэнтраў і трэцяга сектара.
Першы кангрэс новай беларускай дыяспары прайшоў у сакавіку 2008 года ў Таліне (Эстонія), другі — у красавіку 2009 года ў Страсбургу.