У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе да 18 цяпла, пераважна без ападкаў
У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе да 18 цяпла, пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца месцамі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Пра гэта ў Facebook напісаў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 30 красавіка, будзе пераважна без ападкаў (дажджы і навальніцы прагназуюцца толькі на паўднёвым захадзе). Уначы будзе 1-6 градусаў са знакам плюс (месцамі — ад 0 да мінус 2), удзень — 12-18 цяпла (у Брэсцкай вобласці — ад 8 да 11 градусаў, у Мінску — 13-15).
У нядзелю, 1 траўня, на праваслаўны Вялікдзень дажджы і навальніцы магчымыя толькі месцамі. У начныя гадзіны прагназуецца ад 2 да 9 градусаў вышэй за нуль (у Мінску — 5-7 цяпла), у дзённыя — 12-18 градусаў са знакам плюс (у Мінску — 13-15, на поўдні — да +21).