У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 25 градусаў цяпла
![У чаканні цяпла](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/braslau.jpg.webp?itok=z9XdKFFi)
У чаканні цяпла / Euroradio
У суботу, 30 сакавіка, у Беларусі пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ў дзённыя гадзіны месцамі на поўначы магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — ад +3 да +5), удзень — 15-20 (на поўдні — да +22, у сталіцы — 17-19 цяпла).
У нядзелю, 31 сакавіка, таксама пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны чакаецца ад +4 да +11, у дзённыя гадзіны — 18-25 цяпла.
У панядзелак, 1 красавіка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы прагназуецца ад +7 да +13 градусаў, удзень — ад +18 да +25.
![У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 25 градусаў цяпла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/e4q6VPpHR0I.jpg.webp?itok=HtKyNO-K)
![У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 25 градусаў цяпла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/FRcAkBbjrFw.jpg.webp?itok=2tkv-lSi)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.