У бліжэйшыя дні ў Беларусі пахаладае
Зменлівае надвор'е
У бліжэйшыя дні ў Беларусі пахаладае, папярэджваюць сіноптыкі. У пятніцу на працягу сутак тэмпература паветра будзе вагацца ад -3 да +2 градусаў. Аднак ужо ў суботу прагназуецца да 8-10 марозу, у нядзелю — да 9-14 са знакам мінус.
26 студзеня ў многіх раёнах нашай краіны чакаюцца невялікія ападкі (снег, мокры снег і дождж). Месцамі — слабы галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіца. Будзе моцны вецер — з парывамі да 15-18 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.