У Брэсце аматараў рулеткі не пускаюць у клуб па заявах родных

У адзін з гульнявых клубаў Брэста не пускаюць некаторых мясцовых жыхароў. Падстава — заява бацькоў або іншых сваякоў. Адміністратар клуба патлумачыў Еўрарадыё: “Да васямнаццаці гадоў у нас наогул уваход забаронены. А пасля васемнаццаці бывае, бацькі прыходзяць, кажуць, каб не пускалі, і мы не пускаем. Нядаўна жонка напісала заяву на мужа, каб не пускалі”.

Адзначым, што ў Брэсце больш за дзесятак казіно ды гульнявых дамоў.

Як піша “Народная газета”,  некалькі гадоў таму Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала гульнявую залежнасць новым відам псіхічнага захворвання. Беларусь гэтая праблема не абышла бокам, піша газета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі