У Брэсце асвяцілі небяспечныя скрыжаванні вуліц і пераходы

Сёння ў Свята-Мікалаеўскай царкве Брэсцкай крэпасці прайшло набажэнства за супакой душы тых, хто загінуў у дарожна-транспартных здарэннях. Таксама праваслаўныя святары асвяцілі асабліва небяспечныя скрыжаванні і пешаходныя пераходы брэсцкіх вуліц. Найперш у гэты спіс унеслі скрыжаванні вуліцы Леніна, вуліцы Чырванасцяжнай і праспекта Машэрава, сказалі Еўрарадыё ў аддзеле агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной дзяржаўтаінспекцыі. Па стане на 15 лістапада ў Брэсце у ДТЗ загінула 11 чалавека, паранена 126, паведаміў супрацоўнік аддзела агітацыі і прапаганды абласной ДАІ Сяргей Юрашэвіч.

У Брэсце зарэгістравана ўжо каля ста дваццаці тысячаў аўтамабіляў. У горадзе ёсць толькі адна рознаўзроўневая развязка з ніжняй аўтадарогай, якая вядзе ў тупік.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі