У Брэсце даішнікі стралялі ў парушальніка на "Мэрсэдэсе"

Брэсцкія міліцыянты адкрылі агонь па кіроўцу, які адмовіўся падпарадкавацца іх патрабаванням. Здарэнне адбылося ўвечары 17 сакавіка. Калі чорны "Мэрсэдэс" класа "Е" ехаў у Брэст, мясцовая міліцыя ўжо была папярэджаная: кіроўца, па ўсёй верагоднасці п'яны, машыну трэба затрымаць.

Нарад патрульна-паставой службы выявіў аўто ў заторы. Патрульныя запатрабавалі ад кіроўцы выйсці з машыны, на што той проста зачыніў дзверы.

Міліцыянеры сталі выклікаць дапамогу па рацыях. Тады кіроўца націснуў на газ і ўзняў на капот аднаго з патрульных, што перакрылі яму дарогу. Праехаўшы каля 30 метраў, міліцыянт зразумеў, што кіроўца не збіраецца спыняцца, і стрэліў у паветра з табельнага пісталета. Не атрымаўшы выніку, патрульны стрэліў некалькі разоў у капот, каб пашкодзіць рухавік, а затым у крыло, каб прабіць кола.

Кіроўца скінуў з капота міліцыянта і схаваўся. Прастрэлены "Мэрсэдэс" знайшлі ў дварах, недалёк ад месца здарэння. Як высветлілася, там жыў і парушальнік. Да свайго дома ён не даехаў крыху менш за кіламетр. Калі мужчыну затрымалі, у яго крыві выявілі паўтара праміле алкаголю.

Скінуты з капота міліцыянер толькі пабіўся і падраў куртку, паведамляе "Хартыя'97"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі