У Брэсце сёння пройдуць адразу два пікеты ў Дзень правоў чалавека

Адзін з пікетаў адбудзецца на стадыёне "Лакаматыў", другі — у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дазволы на іх правядзенне ад гарвыканкаму атрымалі праваабаронца Уладзімір Вялічкін і старшыня абласнога прафсаюзу РЭП Зінаіда Міхнюк.



Як паведаміў Еўрарадыё Уладзімір Вялічкін, пасля шэрагу перашкодаў дазвол на масавае мерапрыемства стаў для яго нечаканасцю.



Вялічкін: "Гэта цяжка сказаць, чаму дазволілі. Сапраўды, цяжка патлумачыць. Гэта першы дазвол за некалькі апошніх гадоў, прынамсі для праваабаронцаў. Я не думаю, што гэта звязана з дэмакратызацыяй. Гэта хутчэй спроба прадэманстраваць, што нешта дэмакратычнае тут ёсць. Гэтыя дазволы, як пазвае практыка, атрымліваюцца не адпаведна беларускаму заканадаўству, а па волі ўладаў: хочуць — дадуць, хочуць — не дадуць".



Мерапрыемствы адбудуцца ў адзін час — ад 13-й да 15-й гадзіны. У самім пікетаванні заяўлена па 15 удзельнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі