У Брэсце перакуліўся прычэп з бярвеннем
У Брэсце перакуліўся прычэп з бярвеннем. Здарэнне адбылося 16 сакавіка на скрыжаванні вуліцы Маскоўскай і праспекта Рэспублікі. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 18.20 пры павароце грузавіка перакуліўся яго прычэп, загружаны лесам. У выніку гэтага бярвенне высыпалася на праезную частку і тратуар.
Здарэнне трапіла ў аб'ектыў вэб-камеры, усталяванай на 20-павярховіку, што месціцца побач. На відэа відаць, што на тратуары знаходзіліся людзі, але яны паспелі своечасова адскочыць ад бярвення.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ. Прычэп і частку бярвення, якое знаходзілася на праезнай частцы, ужо прыбралі.