У Брэсце работнікі МНС выратавалі п'янага рыбака

У Брэсце работнікі МНС выратавалі п'янага рыбака

5 верасня брэсцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на вуліцы Георгіеўскай у возеры Зеркалка тоне чалавек.

Высветлілася, што зранку 57-гадовы мужчына выправіўся на гумовай лодцы на рыбалку. Каля 12.30, па яго словах, лодка перакулілася, і рыбак апынуўся ў вадзе, прычым сам выбрацца з вады не мог, адзначае прэс-служба ратавальнікаў.

Ратавальнікі прыбылі да месца здарэння праз сем хвілін пасля атрыманага паведамлення. Яны пабачылі, што метраў за 80 ад берага знаходзіцца перакуленая лодка, а за яе трымаецца чалавек. Яго даставілі на сушу і перадалі медыкам.

Мужчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам агульнае пераахаладжэнне, алкагольная інтаксікацыя.

Фота: happy-giraffe.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі