У Брэсце з задымленай кватэры выратавалі 5-гадовую дзяўчынку (фота)

Сёння ў другой палове дня ў Брэсце выратавалі 5-гадовую дзяўчынку. 29-гадовая маці пайшла ў салон па рамонце бытавой тэхнікі, а дзіця пакінула ў кватэры адно. Праз нейкі час пачала падгараць пакінутая на ўключанай газавай пліце ежа. Дым заўважыў прахожы, які разам з суседам праз акно выцягнуў дзяўчынку з задымленай кватэры на першым паверсе.

Выратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння на вуліцу Суворава, ліквідавалі ўзгаранне ежы ды праветрылі памяшканне. Як адзначае прэс-служба МНС, дзяўчынка адчувае сябе добра і ў яе шпіталізацыі патрэбы не было.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі