У Брэсце знайшлі чайнік з іртуццю (фота)

Брэсцкія ратавальнікі 22 чэрвеня ў другой палове дня атрымалі выклік. Мужчына, які затэлефанаваў ім, паведаміў, што капаў зямлю каля дома і знайшоў гумовую ёмістасць з невядомым рэчывам, падобным да ртуці.

Па словах мужчыны, якія пераказалі ратавальнікі, ён знайшоў эмаляваны чайнік, у якім была гумовая ёмістасць з іртуццю. Калі ён паспрабаваў дастаць ёмістасць з чайніка, метал разліўся на плошчы каля 0,1 квадратнага метра.

Ратавальнікі сабралі ртуць, правялі дэмеркурызацыйныя працы. Маса разлітай ртуці склала каля 25 грам. Агульная вага знойдзенага металу склала каля кілаграма. Навакольнае асяроддзе забруджанае не было, пацярпелых няма.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі