У брэсцкай пенсіянеркі канфіскавалі піратэхнікі на 120 мільёнаў рублёў
У 64-гадовай жыхаркі вёскі Прыборава Брэсцкага раёна канфіскаваная вялікая партыя кантрабанднай піратэхнікі. Як паведамляе БелаПАН, міліцыянты знайшлі кантрабанду ў адрыне, якая належала пенсіянерцы. Канфіскаваныя 80 каробак з піратэхнічнымі вырабамі на суму 120 мільёнаў рублёў.
За адміністрацыйнае правапарушэнне жанчыне пагражае штраф.
За адміністрацыйнае правапарушэнне жанчыне пагражае штраф.