У Брэсцкай вобласці на М1 сутыкнуліся дзве фуры, адзін кіроўца загінуў
У Брэсцкай вобласці на 209-м кіламетры аўтадарогі М1 ("Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі") сутыкнуліся дзве фуры, адзін кіроўца загінуў. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 19 сакавіка. 53-гадовы кіроўца МАЗа спрабаваў развярнуць грузавік у забароненым для гэтага месцы. У гэты момант на яго наляцела фура "ДАФ", якая ехала па левай паласе па ходу руху (ёй кіраваў 22-гадовы грамадзянін Польшчы). Ад удару кіроўцу МАЗа выкінула з кабіны на дарогу, ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.
@pressmvd
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.