У Брусэлі затрымалі арганізатара тэрактаў у Парыжы

У Брусэлі затрымалі арганізатара тэрактаў у Парыжы

У раёне Моленбек ў Брусэлі, які лічыцца апорай джыхадзістаў ў Бельгіі, праходзіць спецаперацыя, у раёне чутная страляніна.

У паліцыі Брусэля пацвердзілі, што падчас аперацыі затрыманы адзін з галоўных падазраваных па справе аб нападах у Парыжы, Салах Абдэслам. Па гэтых жа паведамленнях, ён атрымаў раненне ў нагу, інфармуе ВВС.

Раней у пятніцу бельгійская пракуратура паведаміла пра тое, што адбіткі пальцаў і ДНК Салах Абдеслама былі знойдзены падчас ператрусу яго кватэры ў Брусэлі.

Серыя выбухаў і скаардынаваных нападаў на мірных грамадзян адбылася ў Парыжы ў ноч на 14 лістапада. У выніку загінулі па меншай меры 129 чалавек, яшчэ больш за 300 атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі