У Брытаніі заробкі банкіраў выклікаюць абурэнне

Апазіцыя, медыі і грамадская думка крытыкуюць міністра фінансаў Алістэйра Дарлінга за абыякавае стаўленне да высокіх заробкаў і выплат банкірам Royal Bank of Scotland, паведамляе "Guardian". Банк выратавала ад банкруцтва дзяржава ўнёскам 20 млрд фунтаў. Неафіцыйна вядома, што банкіры, мэнэджэры і 177 тыс. працаўнікоў банку атрымаюць толькі ў выглядзе прэмій 1 млрд фунтаў. Банк адказвае, што выплаты прадугледжаныя працоўнымі дамовамі.

Дарлінг замовіў спецыяльны рапарт у справе кіравання банкамі і выплат банкаўскім працаўнікам. Паводле  Джэкі Эшлі з "Guardian", неабходныя змены ў субкультуры Лонданскага Сіці, якая узнагароджвае агрэсіўныя формы банкаўскай рызыкі на шкоду доўгатэрміновай стабілізацыі. Нагадаем, у Амерыцы Барак Абама абмежаваў выплаты банкірам да 500 тыс. на год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі