У брытанскага пілота падчас пасадкі адвалілася рука
Лайнер, які накіроўваўся з Бірмінгема, здзейсніў жорсткую пасадку, аднак ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
Аказалася, што пілот самалёта меў пратэз. Як сказана ў справаздачы аб інцыдэнце, пілот паабяцаў у наступны раз больш старанна правяраць, наколькі добра ён замацаваны.
Інцыдэнт здарыўся яшчэ 12 лютага, але расказалі аб ім толькі зараз. Авіякампанія Flybe, якой належыць самалёт у сваёй заяве запэўніла, што капітан таго рэйса "адзін з самых вопытных і надзейных пілотаў" кампаніі і што бяспека пасажыраў і членаў экіпажа не была пастаўлена пад пагрозу, паведамляе ВВС. Імя 46-гадовага капітана не раскрываецца.
Незадоўга да пасадкі пілот праверыў механічны фіксатар, які злучае яго левую, штучную руку (пратэз пачынаецца ніжэй локцевага сустава) са штурвалам. Затым ён адключыў аўтапілот і пачаў саджаць лайнер ўручную. Аднак падчас правядзення выраўноўвання, ужо амаль перад самым дотыкам да паласы, пратэз адлучыўся ад штурвала, і капітан карабля страціў кантроль над самалётам. На борце было 46 пасажыраў, усе яны адчулі моцны штуршок падчас прызямлення. Цікава, што аднарукі капітан працягвае працаваць у авіякампаніі. Цяпер ён папярэджвае другога пілота аб магчымых “сюрпрызах”.