У цэнтры Адэсы падарвалі бар, ёсць пацярпелыя (фота, відэа)

Каля чацвёртай гадзіны раніцы 20 ліпеня адэская міліцыя атрымала паведамленне пра выбух у бары "Лібэрці" на вуліцы Рышэльеўскай, 60. Як паведамляе censor.net.ua, выбуховае прыстасаванне невядомыя падклалі пад дзверы ўстановы. Ад выбуху пацярпеў ахоўнік бара, яго давялося шпіталізаваць.

Папярэдне ўстаноўлена, што забраныя з месца здарэння фрагменты належаць гранаце "РГД-5". Іх накіравалі на экспертна-крыміналістычнае даследаванне.

Акалічнасці здарэння высвятляюць следча-аператыўная група і спецыялісты выбухатэхнічнай службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі