У цэнтры Мінска міліцыя не дачакалася ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі
16 студзеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска міліцыя і людзі ў цывільным чакалі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі "Марш пустых каструль". Але а 12-й гадзіне ніхто не прыйшоў...
Нагадаем, правядзенне гэтай акцыі анансавалася ў сацсетках. Станоўча пра яе выказваліся апазіцыянеры. Меркавалася, што ўдзельнікі "Маршу пустых каструль" выступяць супраць агульнага пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Акрамя праваахоўнікаў сёння на Кастрычніцкую плошчу прыйшлі і журналісты.