У цэнтры Мінска сутыкнуліся трамваі, пацярпелі 5 пасажыраў (фота)

Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", на месцы працавалі дзве брыгады хуткай дапамогі. Пацярпелая дзяўчына ад шпіталізацыі адмовілася, чацвёра пенсіянераў, сярод якіх тры жанчыны, дастаўленыя ў бальніцу. У асноўным у іх падазрэнні на чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. Акрамя таго, у аднаго з пацярпелых папярэдне дыягнаставаны пералом пляча.



Вось што распавядае супрацоўнік ДАІ Міхаіл Бізунок:



"Пацярпелі пасажыры салона, якія былі дастаўленыя ў розныя медустановы Мінска. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны дарожна-транспартнага здарэння".



Паводле яго слоў, адбылося адключэнне сілкавання, машыніст аднаго з трамваяў прымяніў экстраннае тармажэнне, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Мяркуючы па пашкоджаннях транспарту, удар атрымаўся досыць моцным.



Пасля аварыі рух трамваяў па праспекце Машэрава ў бок праспекта Незалежнасці часова спыніўся.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі