У цэнтры Мінска загарэўся мікрааўтобус: здымалі фільм “Авель”

Як заявіў генеральны прадзюсер кінакампаніі Nonstop Media Сяргей Ждановіч, на гэты дзень была запланаваная здымка бутафорскага выбуху, у выніку якога загарэўся аўтамабіль. Зладзілі гэта ў той момант, калі побач не было мінакоў і цікаўных. Ніхто не пацярпеў.



Паводле інфармацыі TUT.by, аўтобус не быў рэквізітам, а належаў здымачнай групе. У салоне Mercedes Sprinter адбыўся пажар, з-за чаго адбылася разгерметызацыя газавага абсталявання і ўспышка газу.



З-за моцнага гуку, які многія прынялі за выбух, пацярпеў кіроўца. Яго даставілі ў лякарню з баратраўмай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі