У Чачэрску жанчына абліла бензінам каханку мужа і падпаліла

У Чачэрску міліцыя затрымала 41-гадовую жанчыну. Яе падазраюць ў наўмысным нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў іншай жыхарцы гэтага раённага цэнтра ў Гомельскай вобласці.

Як інфармуе БЕЛТА, жанчына заспела на лецішчы свайго мужа з каханкай і ўчыніла скандал. Яна абліла ногі 38-гадовай жанчыны бензінам і падпаліла. У выніку пацярпелая атрымала апёкі 1, 2 і 3 ступеняў, у яе пашкоджана 18% цела. У бальніцы высветлілася, што ў жанчыны і тэрмаінгаляцыйная траўма.

Падпальшчыца цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі