У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер
![Сіноптыкі аб'явілі "аранжавы ўзровень небяспекі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/viecier_1.jpg.webp?itok=f0kvuozn)
Сіноптыкі аб'явілі "аранжавы ўзровень небяспекі" / pixabay.com
У чацвер, 12 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы (уначы пераважна на поўначы). Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер. Яго парывы будуць дасягаць 20 м/с (у Мінску — да 15-18 м/с).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 (на Брэстчыне — да +15, у Мінску — ад +9 да +11), у дзённыя гадзіны — ад +12 на поўначы краіны да +21 градуса на поўдні (у сталіцы — 13-15 цяпла).
![У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/RGNCXrU5HjU.jpg.webp?itok=ExpstHVa)
vk.com/belgidromet
![У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/N4WYbYzF3fs.jpg.webp?itok=Z4C8BOBR)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.