У чацвер будзе дажджлівае і цёплае надвор’е, а ў канцы тыдня пахаладае

У чацвер будзе дажджлівае і цёплае надвор’е, а ў канцы тыдня пахаладае

У бліжэйшыя суткі, 10 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні 3-8 метраў за секунду. У асобных раёнах чакаецца туман.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 6 градусаў, удзень будзе 6-12 градусаў цяпла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідпраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У канцы тыдня ў Беларусь зноў вернуцца халады. Ужо ў суботу, 12 сакавіка прагназуецца мокры снег на паўночным усходзе, уначы чакаюцца маразы да мінус 5 градусаў, а ўдзень будзе не болей за +8 на поўдні. У пачатку наступнага тыдня начныя маразы ўзмацняцца да –7, а ўдзень будзе ад 0 да +6. Чакаецца мокры снег і галалёд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі