У чацвер месцамі па Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы
Дажджы амаль па ўсёй краіне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У чацвер, 6 ліпеня, месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы. Раніцай і ўдзень кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне (уначы — толькі месцамі).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — 14-16 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +24 да +30 (у сталіцы — ад +24 да +26 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.