У чацвер у асобных раёнах Беларусі чакаюцца невялікія ападкі
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 15 сакавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і зранку месцамі магчымы туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночны 5-10 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла, удзень — 0...+5, па паўночным усходзе прагназуюць 1-3 градусы ніжэй за нуль.