У чацвер у Беларусі будзе да 12 градусаў цяпла, пераважна без ападкаў
У Беларусь вярнуліся белыя буслы
У чацвер, 21 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымыя туман і слабы галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2), у дзённыя гадзіны — ад +6 да +12 (у сталіцы — 8-10 цяпла).
На пятніцу прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе ад -3 на ўсходзе да +5 на захадзе, удзень — да 13 цяпла. У суботу крыху пацяплее, а дажджоў стане больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.