У чатырох матчах 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе перамаглі госці

У суботу прайшлі матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У чатырох з іх перамогу святкавалі госці.
Салігорскі "Шахцёр" выйграў у "Віцебска" з лікам 1:0, наваполацкі "Нафтан" перамог у Лунінцы мікашэвіцкі "Граніт" — 2:0, з такім жа лікам магілёўскі "Днепр" выйграў у "Смаргоні". Адзін з аўтсайдэраў "Мінск" святкаваў перамогу ў Брэсце над мясцовым "Дынама" — 2:1.

У Барысаве прайшоў цэнтральны матч тура паміж БАТЭ і жодзінскім "Тарпеда". Гаспадары поля выйгралі з лікам 3:0 (першы тайм — 0:0), галы на рахунку Сяргея Крыўца і Максіма Скавыша (2). У Скавыша на рахунку ўжо 10 мячоў, у Крыўца — 9.

У БАТЭ цяпер 31 ачко, на другое месца выйшаў "Днепр", у якога 20 ачкоў. Па 19 ачкоў маюць "Нафтан", мінскае і брэсцкае "Дынама" і жодзінскае "Тарпеда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі