У Чэхіі парламент адправіў у адстаўку ўрад
24 сакавіка а 19-й гадзіне чэшскі ўрад не перажыў галасавання аб даверы ў парламенце. Апазіцыя патрабавала для вотуму недаверу 101 голас. Ад кааліцыі прэм'ера Мірка Тапалянка да незадаволеных' перайшлі дэпутаты Ўласціміл Тлусты, Ян Швіпэль, Ольга Зубава й Вера Якубкава. Гэтага было дастаткова. За галасаванне Ўласціміл Тлусты пазбавіўся месца ў сваім парламенцкім клубе.
Галоўныя звінавачананні ураду датычыліся недастаткова эфектыўнага кіравання краінай падчас крызісу.
Цяпер Чэхія старшынюе ў Еўрасаюзе.
Некаторыя аналітыкі цвердзяць, што падзенне ураду прывядзе да ўзмацнення пазіцыі прэзідэнта Вацлава Клаўса, які выступае як еўраскептык і займае жорсткую пазіцыю ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.