У цягніку "Сімферопаль-Брэст" затрымалі наркамана, які гатаваў сабе дозу
Наркамана затрымалі ўкраінскія памежнікі і мытнікі на Жытоміршчыне ў цягніку "Сімферопаль-Брэст". Ён спрабаваў прыгатаваць сабе дозу ў прыбіральні вагона. Высветлілася, што 38-гадовы грамадзянін Грузіі ўзяў у падарожжа ў Беларусь 0,25 грамаў метадона. Як паведамляе сайт dozor.kharkov.ua, мужчына спрабаваў адкупіцца ад украінцаў і прапаноўваў ім 50 долараў, чым дадаў сабе будучых абвінавачванняў.