У Добрушы здарылася аварыя, на вуліцах быў чутны пах прыроднага газу
Пах прыроднага газу адчуваўся вечарам 25 сакавіка на гарадскіх вуліцах Добруша. Ён настолькі ўзмацніўся, што некаторыя людзі запанікавалі, паведамляе сайт odsgomel.org. Нарэшце гараджанам паведамілі, што вядуцца работы, але дзе і якія менавіта, а таксама дзе здарылася аварыя, не кажуць.