У Дуброўне праходзіць раённы конкурс "Лялька-беларусачка "Дубравушка"

Раённы конкурс "Лялька-беларусачка "Дубравушка" праводзяць мясцовыя ўлады ў Дуброўне (Віцебская вобласць). Ён прысвечаны Году роднай зямлі.   Як сцвярджаюць арганізатары, творчае спаборніцтва заклікана садзейнічаць развіццю аматарскай мастацкай творчасці і традыцыйнай культуры беларусаў. У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя, незалежна ад узросту і прафесіі, як калектывы, так і індывідуальныя майстры. Яны мусяць прадаставіць журы ляльку любых памераў, вырабленую з гліны, саломкі, тканіны ці нітак.

Паводле сацыяльнага статусу яна можа быць сялянкай, мяшчанкай ці князёўнай, але абавязкова выкананая з улікам нацыянальнага каларыту і апранутая ў традыцыйную беларускую вопратку. 

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі