У Ерэване будынак пасольства Беларусі закідалі яйкамі, памідорамі і бульбай

Удзельнікі акцыі ў Ерэване

Удзельнікі акцыі ў Ерэване / facebook.com/arman.babajanyan.92/

У Ерэване будынак пасольства Беларусі закідалі яйкамі, памідорамі і бульбай. Акцыю правялі палітыкі, якія патрабуюць ад уладаў Арменіі разарваць дыпламатычныя адносіны з РБ. Яны абураныя ў тым ліку і апошнімі заявамі Аляксандра Лукашэнкі. У інтэрв'ю расійскаму прапагандысту ён заявіў, што Арменія на Захадзе нібыта нікому не патрэбная і "там пра яе хутка забудуць".

У распаўсюджанай заяве арганізатараў акцыі, прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, Лукашэнку называюць дыктатарам, згадваюцца рэпрэсіі ў РБ і шматлікія палітвязні, удзел рэжыму ў падтрымцы Азербайджана з вайне супраць Арменіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі