У Ерэване патрабуюць адмяніць леташняе павышэнне тарыфаў на электраэнергію

У Ерэване працягваюцца вулічныя акцыі пратэсту. У мітынгуючых з'явілася новае патрабаванне — яны дамагаюцца адмены леташняга павышэння тарыфаў на электраэнергію, паколькі "гэты крок уладаў не быў абаснаваны з эканамічнага пункту погляду". Пра гэта было абвешчана на масавай дэманстрацыі на праспекце Маршала Баграмяна, інфармуе УНІАН.

Дагэтуль галоўным патрабаваннем удзельнікаў масавых акцый пратэсту ў Ерэване была адмена нядаўняга рашэння аб павышэнні тарыфаў на электрычнасць на 16%. Яны лічаць, што падаражэнне электрычнасці стане падставай для росту коштаў на тавары першай неабходнасці і на шматлікія паслугі. На мітынгу было заяўлена, што армянскі народ "знаходзіцца ў цяжкіх сацыяльна-эканамічных умовах" і ў яго няма лішніх грошай, каб плаціць за святло.

Дэманстранты абяцаюць, што як толькі іх патрабаванні будуць выкананыя, яны пойдуць дахаты.

Раней паліцыя ўжывала сілу і спецсродкі для разгону дэманстрантаў у Ерэване, сотні людзей былі затрыманыя. Аднак гэта не збіла хвалю пратэстаў — людзі па-ранейшаму застаюцца на вуліцах і плошчах сталіцы Арменіі. Пратэсты ахопліваюць і іншыя гарады.

Армянскі палітолаг: Пратэсты ў Ерэване не выльюцца ў рэвалюцыю

Фота: AFP, Reuters, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі