У Ганцавіцкім раёне стыхійна адрадзіліся дэмакратычныя выбары
У Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці працаўнікі сельскага вытворчага кааператыва «Адраджэнне» абралі «свайго» старшыню гаспадаркі, а не кандадата райвыканкаму. Падрабязнасці «рэвалюцыі» ў матэрыяле нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка:
«Стыхійны мітынг у СВК прайшоў пасля таго, як быў зняты з пасады былы старшыня гаспадаркі Іван Стрыжыч. У яго крэсла мясцовыя вертыкальшыкі пасадзілі Івана Ражкаўца.
Прычым зроблена гэта было без агульнага выбарчага сходу і нават без абмеркавання кандыдатуры прэтэндэнта. Абурыла вяскоўцаў яшчэ і тое, што Ражкавец ужо некалькі гадоў кіраваў «Адраджэннем» і ніякіх станоўчых вынікаў ні людзям, ні гаспадарцы гэта не прынесла.
Сотні калгаснікаў сабраліся на тэрыторыі машына-трактарнага парку і, не прыступаючы да працы, запатрабавалі тэрмінова правесці агульны сход, каб абраць новага старшыню.
«Нам патрэбен добры гаспадар, які ведае, што і як рабіць», сказаў адзін з вяскоўцаў токар Антон Мазан.
Выступленне на агульным сходзе старшыні райвыканкаму Уладзіміра Столяра не пераканала жыхароў Радзялавіч. У выніку Іван Ражкавец проста пакінуў залю, а вяскоўцы абралі таго, каго самі і прапанавалі — Аляксандра Савеню, які да гэтага займаў пасаду галоўнага інжынера раёна».