У гандлёвым цэнтры "Экспабел" у Мінску адбыўся пажар

У ноч на 25 лютага каля апоўначы мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у гандлёва-забаўляльным цэнтры "Экспабел" на ўскраіне сталіцы.

На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што на адкрытай гандлёвай пляцоўцы гарыць металічны павільён, дзе прадавалася побытавая хімія. Як інфармуе сайт ратавальнікаў, агонь пашкодзіў сам павільён плошчай 3х5 м, знішчыў тавар у ім. На ліквідацыю пажару спатрэбілася менш за паўгадзіны.

Павільёны, якія стаялі побач з пажарам, не загарэліся. У шэрагу размешчаныя 36 павільёнаў.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала кароткае замыканне праводкі ў павільёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі