На паркінгу ГЦ "Замак" аўтамабіль прабіў агароджу і павіс у паветры (фота)
Надзвычайнае здарэнне адбылося на аўтастаянцы ў гандлёвым цэнтры "Замак" у Мінску. Зранку 29 сакавіка адзін з аўтамабіляў прабіў агароджу і завіс у паветры.
Фатаздымак здарэння абнародаваў у Твітары карыстальнік echo_n1.
Як паведамляюць відавочцы, неўзабаве аўтамабіль прыбралі і пачалі рамонт агароджы.
А такое видели? @tutby @OnlinerBY pic.twitter.com/xQ8lvW5mkf
— 340 (@echo_n1) March 29, 2019
Да, машину убрали уже восстанавливают ограждение pic.twitter.com/YEvZCftJZp
— gruand (@gruand1) March 29, 2019