У Гарошкаве пройдуць чытанні памяці Анатоля Сыса
У вёсцы Гарошкаў, што пад Рэчыцай 30 кастрычніка адбудуцца чытанні, прысвечаныя памяці знакамітага беларускага паэта Анатоля Сыса. Чытанні атрымалі назву “Дух — гэта, людзі, Я!” У гэтай традыцыйнай імпрэзе, якую ладзяць штогод, возьмуць удзел паэты і пісьменнікі з Мінску, Гомеля, Рэчыцы. Апроч гэтага, у часе свята адбудзецца прэзентацыя стужкі “Сыс пра Сыса”, створаная польскімі тэледакументалістамі. А Леанід Галубовіч прэзентуе сваю“Сыс і кулуары”.
Ушанаванне памяці паэта пачнецца з ускладання кветак да помніка Анатоля Сыса на могілках у Гарошкаве. Адзначым, што 26-га кастрычніка паэт мог бы адзначыць 51-ы дзень народзінаў.
Ушанаванне памяці паэта пачнецца з ускладання кветак да помніка Анатоля Сыса на могілках у Гарошкаве. Адзначым, што 26-га кастрычніка паэт мог бы адзначыць 51-ы дзень народзінаў.