У Германіі пачаўся суд над былым ахоўнікам канцлагера — яму 99 гадоў

Ёзэф С. абвінавачваецца як мінімум у 3518 выпадках саўдзелу ў забойствах / www.svoboda.org​
Ёзэф С. абвінавачваецца як мінімум у 3518 выпадках саўдзелу ў забойствах / www.svoboda.org

У Нямеччыне ў чацвер пачаўся судовы працэс над 99-гадовым экс-ахоўнікам канцлагера Заксэнхаўзэн, паведамляе Deutsche Welle. Паводле звестак пракуратуры, Ёзэф С. у 1942-1945 гадах "свядома і добраахвотна" ўдзельнічаў у забойствах больш як 3500 зняволеных.

Мужчына паўстаў перад зямельным судом у Нойрупіне. Яго працэс прыцягнуў увагу журналістаў з многіх краін свету, таму першае пасяджэнне суда прайшло ў спартовай зале ва ўмовах узмоцненых мер бяспекі.

Ёзэф С. абвінавачваецца як мінімум у 3518 выпадках саўдзелу ў забойствах. У слуханнях будуць удзельнічаць вязні канцлагера Заксэнхаўзэн, а таксама нашчадкі былых зняволеных з Ізраіля, Перу, Польшчы, Нідэрландаў, Францыі.

У Заксэнхаўзэне загінулі больш за 100 тысяч чалавек. У лік вядомых вязняў гэтага канцлагера ўваходзяць старэйшы сын Іосіфа Сталіна Якаў Джугашвілі і лідар украінскага нацыяналістычнага руху Сцяпан Бандэра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі